Смерць у ванне
10.11.2009 09:53
—
ЧП
У Рэчыцкім раёне загінула 84‑гадовая жанчына, якую апарыла нявестка.
Як паведамілі БелаПАН у прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, пацярпелая, жыхарка Лельчыцкага раёна, была дастаўлена ў бальніцу 5 лістапада з дачнага дома ў садаводчым таварыстве «Баршчоўка» Рэчыцкага раёна з дыягназам «тэрмічныя апёкі ніжніх канечнасцей і ягадзіц». 8 лістапада жанчына памерла ў рэанімацыі.
Падчас праверкі міліцыяй было ўстаноўлена, што апёкі ёй прычыніла нявестка варам, калі купала жанчыну ў ваннай.
Праводзіцца праверка, устанаўліваюцца абставіны здарэння.
Алена Германовіч, БелаПАН