Мінчук скончыў жыццё самагубствам пасля таго, як яго выгнала сужыцелька
04.11.2009 12:05
—
ЧП
Пракуратура Ленінскага раёна Мінска праводзіць праверку па факце смерці 42‑гадовага мінчука.
Як паведамілі ў пракуратуры горада, 3 лістапада труп мужчыны быў знойдзены ў двары яго прыватнага дома на вуліцы Чыжэўскіх — ён вісеў на бярозе ў пятлі з электрадроту.
На гэты час устаноўлена, што мінчук скончыў жыццё самагубствам пасля таго, як яго выгнала сужыцелька.