Сарваўся з 19‑га паверху
02.11.2009 14:52
—
ЧП
Пракуратура Ленінскага раёна Мінска праводзіць праверку па факце гібелі рабочага на будоўлі.
Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры горада, няшчасны выпадак адбыўся ў 14 гадзін 30 кастрычніка. 42‑гадовы рабочы аднаго з будаўнічых упраўленняў сарваўся з 19‑га паверха дома, які будуецца на вуліцы Козыраўскай. Мужчына загінуў.
Абставіны трагедыі высвятляюцца.