Браканьеры здабывалi ляшчоў у Цяцерыне

Источник материала:  
31.10.2009 — ЧП

Крымiнальная справа распачата супраць двух жыхароў райцэнтра Круглае, якiх затрымалi 27 кастрычнiка ўвечары каля Цяцерынскага вадасховiшча. Нягледзячы на схаваны ў лесе аўтамабiль i вартавога сабаку парушальнiкаў, супрацоўнiкi iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету канфiскавалi ў браканьераў 3 сеткi з лескi i 19 кiлаграмаў ляшчоў i акунёў. Рыба каштуе больш за 2,5 мiльёна рублёў, а гэта ўрон у буйным памеры. Браканьерам, калi iх вiна ў судзе будзе даказана, пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волi.

Увогуле ў Магiлёўскай вобласцi ад пачатку года распачата 65 крымiнальных спраў у дачыненнi да браканьераў.

Алена Казлова.

←«Зебра» становится страшным зверем

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика