У тайнiку — цыгарэты

Источник материала:  
31.10.2009 — ЧП

Прадстаўнiкi адразу некалькiх ведамстваў затрымлiвалi ўсяго толькi аднаго кантрабандыста.

Ноччу супрацоўнiкi полацкай мытнi сумесна з браслаўскiмi мiлiцыянерамi i супрацоўнiкамi падатковай iнспекцыi, а таксама памежнiкамi затрымалi на пункце мытнага афармлення ля вёскi Урбаны Браслаўскага раёна "Фальксваген-Пасат". У iм 32-гадовы грамадзянiн Латвii ў спецыяльна абсталяваным тайнiку перавозiў болей за 600 пачкаў цыгарэт агульным коштам болей за 1,4 мiльёна беларускiх рублёў. Адпаведныя дакументы на нiкацiнавыя вырабы адсутнiчалi.

Аўтамабiль i кантрабандны тытунь канфiскаваныя. Складзены адмiнiстрацыйныя пратаколы.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←«Зебра» становится страшным зверем

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика