У Мінску кіроўца на пешаходным пераходзе наехаў на пяцярых дзяўчынак

Источник материала:  
30.10.2009 13:10 — ЧП

паведамляе ўпраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

ДТЗ адбылося 29 кастрычніка ў 19.40 на вуліцы Ташкенцкай. 26‑гадовы мужчына, кіруючы аўтамабілем «Мазда», на нерэгуляваным скрыжаванні ўчыніў наезд на пяцярых дзяўчынак‑падлеткаў (дзве 17‑гадовыя, адна — 14‑гадовая, і дзве — 13‑гадовыя). Пацярпелыя былі дастаўленыя ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. У адной з дзяўчынак 1992 год нараджэння дыягнаставаны пералом правай шыйкі пляча, астатнія пасля агляду адпушчаныя дамоў. Паводле слоў пацярпелых, яны ішлі гуляць у Чыжоўскі парк.

Паводле інфармацыі УДАІ МУС, 29 кастрычніка на прыпынку ў Баранавіцкім раёне загінуў 14‑гадовы падлетак.

У 19.40 19‑гадовы малады чалавек, кіруючы без вадзіцельскага пасведчання аўтамабілем «Жыгулі», на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем, выехаў на прыпынак грамадскага транспарту і наехаў на хлопчыка. Пацярпелы быў дастаўлены ў бальніцу, дзе ад атрыманых траўм памёр. Вадзіцель з месца здарэння з’ехаў, але быў затрыманы.

Паводле звестак ДАІ, за дзевяць месяцаў па віне вадзіцеляў адбылося 3.686 ДТЗ, у якіх 665 чалавек загінулі і 4.249 атрымалі раненні.

Па віне нецвярозых вадзіцеляў учынена 685 ДТЗ. 443 ДТЗ адбыліся па прычыне парушэнняў правілаў праезду пешаходнага пераходу, 45 ДТЗ — пры парушэнні вадзіцелямі правілаў праезду зон прыпынкаў грамадскага транспарту. Па віне пешаходаў учынены 684 ДТЗ, у якіх загінула 178 чалавек і 520 атрымалі раненні. Па віне нецвярозых пешаходаў ўчынена 213 ДТЗ.

30 кастрычніка ДАІ праводзіць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху, прысвечаны павышэнню культуры ўзаемаадносінаў вадзіцеляў і пешаходаў, пад дэвізам «Паважаеш сябе — паважай іншых». Супрацоўнікі ДАІ наведваюць навучальныя ўстановы, працоўныя калектывы арганізацый і прадпрыемстваў, праводзяць лекторыі і гутаркі пра бяспечныя паводзіны на дарогах.

←Солигорские вымогатели получили по шесть лет с конфискацией

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика