Пагулялi...
30.10.2009
—
ЧП
Гульнявы клуб у Мазыры стаў месцам, дзе адно за адным адбылiся два злачынствы. Ля гэтай пабудовы 5 невядомых мужчын з прымяненнем гвалту адабралi мабiльныя тэлефоны ў двух маладых хлопцаў. Той жа ноччу з гардэроба забаўляльнай установы знiклi ўсе здадзеныя туды рэчы маладой дзяўчыны, у тым лiку яе студэнцкi бiлет. Лепш бы ў такi час да залiку рыхтавалася...
Ірына АСТАШКЕВIЧ.