Апошнi заплыў

Источник материала:  
23.10.2009 — ЧП

У Мiнску на дне басейна фiзкультурна-аздараўляльнага комплексу "Серабранка" ў дзве гадзiны дня ў сераду было знойдзена цела мужчыны.

Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" старшы памочнiк пракурора горада Мiнска Сяргей Балышаў, мужчына, якому на выгляд каля 60 гадоў, прыйшоў паплаваць у басейн днём. Інструктар перыядычна назiраў за iм, а пасля знайшоў на дне. Прычым непасрэдных сведкаў, як здарылася няшчасце, няма, ды i пацярпелы на дапамогу не клiкаў. Цялесных пашкоджанняў на целе мужчыны таксама не знойдзена. Паводле папярэднiх звестак, прычынай смерцi стала ўтапленне. У ахвяры знойдзены i прыкметы iшэмiчнай хваробы сэрца. Расследаванне па гэтым факце праводзiць пракуратура Ленiнскага раёна сталiцы.

Iгар ГРЫШЫН.

←На Красной площади спасли бомжа-самоубийцу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика