Бабуля параненая, а ўнук загiнуў
30-гадовы кiроўца "Фальксвагена" заснуў за рулём па дарозе з Гомеля.
Аўтамабiль з'ехаў у кювет i перакулiўся. Паводле слоў начальнiка аддзялення ДАI Рэчыцкага РАУС Сяргея КАРАСЕВIЧА, няшчасце адбылося пасля шасцi гадзiн вечара перад паваротам на вёску Броннае, што на тэрыторыi Рэчыцкага раёна. У аўтамабiлi на заднiм сядзеннi ехалi мацi кiроўцы i яго два 6-гадовыя сыны-двайняты. Пасажыры не былi прышпiленыя рамянямi бяспекi. 62-гадовую жанчыну з адным з унукаў з траўмамi даставiлi ў бальнiцу. Там хлопчыка не змаглi выратаваць. Па справе праводзiцца праверка.
Надзея ДРЫЛА.
Багатая беспрацоўнаяКалi Драгiчынскiя мiлiцыянеры сумесна з супрацоўнiкамi дзяржкантролю зазiрнулi ў гараж беспрацоўнай з г/п Антопаль, то там iх чакалi 23 тэлевiзары "Сонi", на якiх не было дакументаў.
Тэлевiзары "пацягнулi" на 65 мiльёнаў.
Сымон Свiстуновiч.