Падпольная ювелiрная лаўка

Источник материала:  
22.10.2009 — ЧП

Залатыя i срэбныя пярсцёнкi, бранзалеткi, кулоны, крыжыкi, гадзiннiкi i шмат яшчэ чаго iншага — цэлы "Кландайк" знайшлi мiлiцыянеры ў кватэры жыхаркi Вiцебска. Маркетолаг прыватнага прадпрыемства прадавала ўсю гэтую прыгажосць i на прахадной, i ў двары прадпрыемстваў ды розных устаноў. І дома таксама прадавала ювелiрныя вырабы прадпрыемстваў Расii. Падчас хатняга "распродажу" i папалася.

Не здагадалася гандлярка, што сцiплая пакупнiца, якая ўжо ў другi раз прыйшла да яе ў госцi выбраць сабе нешта, мае ў сумачцы дыктафон, расплачваецца купюрамi, якiя памецiлi. А за дзвярыма чакалi ўмоўнага сiгналу мужныя супрацоўнiкi мiлiцыi.

Як паведамiла "Звяздзе" старшы памочнiк пракурора Першамайскага раёна Вiцебска Марыя Духнова, раней уладальнiца скарбу ўжо прыцягвалася да крымiнальнай адказнасцi. За тое, што прадавала залатыя i срэбныя вырабы, не маючы лiцэнзii, да таго ж на вырабах адсутнiчалi спецыяльныя нацыянальныя клеймы, чатыры гады таму жанчына была аштрафавана на 6 мiльёнаў рублёў.

Цяпер суд Першамайскага раёна Вiцебска за аналагiчныя парушэннi закону прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волi тэрмiнам на 5 гадоў з канфiскацыяй маёмасцi i без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Можа супакоiцца i больш не будзе займацца крымiнальнымi каштоўнасцямi.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

←Британский эксперт выбросился из окна здания ООН в Вене

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика