Выкраў цесця

Источник материала:  
21.10.2009 — ЧП

5 мiльёнаў рублёў запатрабаваў у былой жонкi за выкрадзенага цесця неаднаразова судзiмы гамяльчанiн.

П'яны ён завiтаў на вяслярную базу Гомельскай установы алiмпiйскага рэзерву, выкраў мабiльнiк вартаўнiка, яго былога цесця, 1939 года нараджэння. Пасля чаго вар'ят з гвалтам i пагрозамi звязаў былога сваяка i загрузiў у салон яго ж "Масквiча". Злачынец патэлефанаваў былой жонцы i паведамiў, што калi тая не дасць яму грошы, ён абалье бацьку бензiнам i падпалiць. Дачка паведамiла аб пагрозе ў мiлiцыю, якая адразу накiравала на месца здарэння экiпаж дэпартамента аховы мiлiцыi. 34-гадовы злачынец недалёка ад'ехаў ад вяслярнай базы, калi пабачыў за сабой пагоню. Ён кiнуў машыну са звязаным 70-гадовым цесцем i знiк у цемры. Пасля ўцёкаў мужчына хаваўся ў вёсцы Нiўкi Добрушскага раёна, зноў патрабаваў грошы ў былой жонкi i планаваў перайсцi ўкраiнскую мяжу. Перашкодзiла мiлiцэйская аперацыя. Як паведамiў начальнiк крымiнальнага вышуку Навабелiцкага РАУС Павел Закалодны, якi асабiста затрымаў лiхадзея, той быў здзiўлены з'яўленню мiлiцыi ноччу ў доме яго сястры i не паспеў аказаць значнага супрацiўлення. Ён абвiнавачваецца ў выкраданнi транспартнага сродку, у пагрозе забойства i ў рабаваннi.

Ірына АСТАШКЕВIЧ.

←В лесах Столинского района найдено тело пенсионерки, которая ушла за грибами неделю назад

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика