Спрабаваў абрабаваць туркмен, страляў у міліцыянераў

Источник материала:  
19.10.2009 19:06 — ЧП

Справа па ч. 207 КК (разбой) распачата Савецкім РУУС Мінска ў дачыненні да 19‑гадовага мінчаніна. Малады чалавек ужо судзімы за крадзеж і рабаванне і некалькі месяцаў таму вызваліўся са зняволення па амністыі.

Як сказала прэс‑афіцэр раённага ўпраўлення ўнутраных спраў Вольга Яскевіч, увечары 16 кастрычніка на вуліцы Якуба Коласа хлопец, пагражаючы двума пісталетамі, патрабаваў грошы ў студэнтаў‑першакурснікаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта, грамадзян Туркменістана, і некалькі разоў выстраліў у іх. Пра стральбу ў міліцыю паведамілі сведкі. Усё гэта адбывалася непадалёк ад будынка, дзе размяшчаюцца група кадраў Савецкага РУУС і падраздзяленне патрульна‑паставой службы міліцыі. На вуліцы супрацоўнікі органаў унутраных спраў убачылі, што два хлопцы і дзяўчына кідаюць камяні ў маладога чалавека, які аддаляўся.

Да затрымання зламыснік паспеў чатыры разы выстраліць у бок міліцыянераў. Кулі з пнеўматычнай зброі, як высветлілася пазней, закранулі валасы супрацоўніка міліцыі, не прычыніўшы яму шкоды.

Цяпер высвятляецца, ці знаходзіўся малады чалавек у момант учынення злачынства ў стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення. Не выключана, што акрамя разбою яму будзе інкрымінавана супраціўленне супрацоўнікам міліцыі.

Цяпер затрыманы знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

←В Испании перевернулся автобус со школьниками из Нидерландов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика