Пешаходы загiнулi пад коламi Мерседэса
Пешаходы загiнулi пад коламi Мерседэса
Трагiчнае здарэнне адбылося ў Мiнскiм раёне на дарозе паблiзу вёскi Шчытомiрычы.
45-гадовая жыхарка вёскi Канючыцы i яе 12-гадовая дачка iшлi па краю праезнай часткi, калi на iх быў учынены наезд. Кiраваў аўтамабiлем "Мерседэс" 36-гадовы мiнчанiн. Другое буйное дарожна-транспартнае здарэнне, у якiм загiнулi два чалавекi i пацярпелi трое, зафiксаванае ў Свiслацкiм раёне паблiзу вёскi Юшковiчы. У гэтым выпадку жыхар гарадскога пасёлка Бераставiца, якi знаходзiўся за рулём аўтамабiля "Рэно", выехаў на паласу сустрэчнага руху i сутыкнуўся з аўтамашынай ГАЗ. Для кiроўцы легкавога аўтамабiля i 20-гадовай дачкi, якая ехала з iм, ДТЗ стала ракавым — яны загiнулi. Яшчэ тры пасажыры "Рэно" змешчаныя ў бальнiцу.
Ігар ГРЫШЫН,
Надзея ДРЫЛА.