Двухгадовую дзяўчынку ў лесе пад Калінкавічамі шукалі 355 чалавек

Источник материала:  
15.10.2009 12:58 — ЧП

Паведамленне аб дзіцяці, якое згубілася ў лясным масіве, прыйшло 14 кастрычніка каля 16.30 у Калінкавіцкі райаддзел міліцыі.

Бацька і дзед двухгаловай дзяўчынкі адправіліся на гужавой павозцы ў лес у грыбы. За пяць кіламетраў ад вёскі Варатын яны спынілі каня. Бацька пайшоў у лес, а дзядуля застаўся з дзяўчынкай на павозцы. Неўзабаве пажылы мужчына таксама ненадоўга пайшоў у лес, а калі вярнуўся, дзіцяці ўжо не было.

На працягу дзвюх гадзін бацька і дзядуля шукалі дзяўчынку самастойна, а затым звярнуліся ў міліцыю.

Былі арганізаваны маштабныя пошукі, у якіх бралі ўдзел 355 чалавек з РАУС, МНС, лясгаса, Міністэрства абароны, Беларускай чыгункі, іншых службаў. Каля 21.40 дзіця было знойдзена работнікамі БЧ прыкладна ў 800 метрах ад месца знікнення. Дзяўчынка адпраўлена ў бальніцу з дыягназам «агульнае пераахаладжэнне», яе стан здавальняючы.

←У мошенников тоже «перепись»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика