Падпальшчыка сенасховiшча шукаюць

Источник материала:  
08.10.2009 — ЧП

Пажарныя выратавалi ад агню 20 тон сена пры тушэннi сенасховiшча ў Мiёрскiм раёне. На жаль, 30 тон сена "з'еў" агонь. Знiшчаны дах i сцены сенасховiшча.

Збудаванне, што належыць сельскагаспадарчаму вытворчаму кааператыву "Мiкалаеўскi", знаходзiцца ў вёсцы Шарагi . Пра пажар а шостай гадзiне вечара паведамiў па тэлефоне "101" мясцовы жыхар.

Мяркуецца, што сенасховiшча падпалiлi. Тэрыторыя, на якой яно знаходзiцца, не мае агароджы i нiкiм не ахоўваецца. Вiнаватага ў падпале шукаюць. Падлiчана папярэдняя страта ад пажару — пад 4 мiльёны рублёў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←В Жлобине школьница легла на дорогу после ссоры с друзьями

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика