Уцёк з войска

Источник материала:  
08.10.2009 — ЧП

Жыхар Бубнаў (Вілейскі раён Мінскай вобласці), 20‑гадовы А., праходзячы службу ў часці №3310 унутраных войскаў у Мінскім раёне, 5 кастрычніка самавольна пакінуў часць.

Пасля гэтага ў вёсцы Раўбічы, пагражаючы вадзіцелю аўтамабіля «Форд» расправай, спрабаваў забраць у яго машыну.

Начальнік прэс‑службы ўнутраных войск Сяргей Кабаковіч расказаў: «5 кастрычніка, знаходзячыся ў сутачным нарадзе, з часці №3310, што дыслакуецца ў вёсцы Аколіца Мінскага раёна, пайшоў вайсковец. З сабой ён прыхапіў штык‑нож. Пасля гэтага ўцякач спрабаваў завалодаць транспартным сродкам цывільнай асобы, але не здолеў і з месца здарэння знік. На наступны дзень, 6 кастрычніка, салдата ў Мінску затрымалі вайскоўцы ўнутраных войск сумесна з супрацоўнікамі міліцыі. Цяпер ён знаходзіцца пад следствам».

Паводле інфармацыі прэс‑цэнтра абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў, крымінальная справа па нападзенні на вадзіцеля «Форда» заведзена па артыкуле «Разбой». 8 кастрычніка справа ўжо знаходзілася ў ваеннай пракуратуры.

У Даўгінаўскім сельсавеце расказалі, што сям’я хлопца добрая, іх дом узорнага парадку. Служыць А. пайшоў гэтым летам пасля заканчэння Ільянскага тэхнікума. Па папярэдніх дадзеных, на праблемы ў службе бацькам А. не скардзіўся.

←По Минском МАЗ столкнулся с БМВ – погибли люди

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика