Рассвет у полымi
Сярод белага дня загарэлася сховiшча для саломы на птушкафабрыцы "Рассвет", якая знаходзiцца ў вёсцы Грабаўка Гомельскага раёна. Агонь знiшчыў 50 тон саломы, 430 квадратных метраў шыфернага даху, навес даўжынёй 60 метраў. Страты складаюць 14 мiльёнаў рублёў. У спецыялiстаў толькi адна версiя — падпал.
Ірына АСТАШКЕВIЧ.
Юнакi сталi ахвярамi ДТЗТрагiчнае здарэнне, у вынiку якога загiнулi два юнакi, а яшчэ адзiн пацярпеў, адбылося ў Мiнску ў аўторак вечарам.
Паводле звестак аддзела па агiтацыi i прапагандзе ДАI ГУУС Мiнгарвыканкама, каля паловы на дзясятую вечара 19-гадовы студэнт трэцяга курса Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта, якi знаходзiўся за рулём аўтамабiля "Мерседэс" i рухаўся па вулiцы Валадзько, не справiўся з кiраваннем: машына выехала за межы праезнай часткi i ўдарылася ў асвятляльную мачту. Гэта аварыя прывяла да трагiчных наступстваў: ахвярамi ДТЗ сталi два юнакi — загiнулi 19-гадовы часова непрацуючы хлопец i 17-гадовы студэнт першага курса БНТУ. Яшчэ адзiн пасажыр, 18-гадовы аўтаслесар, з чэрапна-мазгавой траўмай сярэдняй ступенi i закрытым пераломам перадплечча быў шпiталiзаваны. Як падкрэслiлi ў ДАI, юнак, якi кiраваў аўтамабiлем, быў цвярозы i мае вадзiцельскае пасведчанне адпаведнай катэгорыi.
Iгар ГРЫШЫН.
Наехаў на трактарА 6 гадзiне ранiцы на дарозе Кобрын-Маларыта беспрацоўны расiянiн на а/м "Опель-Зафiра" сутыкнуўся з трактарам, якi рухаўся ў спадарожным напрамку.
Пасажырка "Опеля" загiнула, а вадзiцель апынуўся ў бальнiцы.
А цягнiк пайшоў...Жыхарка Баранавiчаў купляла на вакзале "Баранавiчы-Палескiя" бiлет на цягнiк да Санкт-Пецярбурга. Грошы, якiмi разлiчвалася 44-гадовая жанчына, выклiкалi падазрэнне ў касiра.
Калi мiлiцыя затрымала жанчыну, то сярод сапраўдных купюр у яе знайшлi дзевяць фальшывых. Купюры намiналам 50 тысяч былi зробленыя на ксераксе. Затрыманая растлумачыла, што ў незнаёмага мужчыны яна абмяняла валюту i ён разлiчыўся з ёю гэтымi купюрамi.
Нi воза, нi збруiДа жыхара в. Мельнiкi Ганцавiцкага раёна падышоў беспрацоўны аднавясковец, якi ўжо пабываў у турме, i шляхам падману завалодаў возам i збруяй для каня.
Калi гаспадар адумаўся, ашуканца i след прастыў.
Сымон Свiстуновiч.