Пад'ёмны кран упаў на сталiчнай кальцавой
Пад'ёмны кран упаў з грузавой платформы, на якой яго перавозiлi, на МКАД каля аўтобуснага прыпынку Ландэра.
Аварыя адбылася ўчора ранiцай. Вадзiцель грузавога перавозчыка вёз пад'ёмны кран з Латвii ў Пухавiцкi раён. Падчас руху кран зляцеў з платформы на бардзюр. З-за рэзкага тармажэння перавозчыка ззаду адбылiся дзве аварыi. На шчасце, абышлося без ахвяраў i раненняў.
— Я рухаўся з хуткасцю каля 60 км. Перада мной затармазiла легкавушка, я таксама нацiснуў на тормаз. І кран упаў. Чаму ён упаў, я не ведаю. Не я ж яго замацоўваў, — расказвае вадзiцель перавозчыка, ураджэнец латвiйскага Лiепаi.
Па словах iнспектара ДПС УДАI Кастрычнiцкага раёна старшага лейтэнанта мiлiцыi Iгара Скварады, магчымыя прычыны ДТЗ — дрэннае замацаванне крана i малая для такога грузу платформа. У абставiнах яшчэ будуць разбiрацца спецыялiсты. Вадзiцелю, па папярэднiх звестках, "свецiць" штраф альбо пазбаўленне вадзiцельскага пасведчання.
Па словах iнспектараў ДАI, аварыi з удзелам перавозчыкаў — не такiя частыя на сталiчных дарогах.
Настасся Занько.