Украў салярый
30.09.2009
—
ЧП
У дом да пiнчанкi, якая пражывае ў Дарожным завулку, праз акно на паддашку залез злодзей. І выцягнуў дабра амаль на 10 мiльёнаў рублёў. Забраў пыласос, тэлевiзар i нават пераносны салярый. Па падазрэннi ў крадзяжы затрыманы 34-гадовы непрацуючы жыхар Пiнска, якi ўжо быў судзiмы за крадзеж.
Яна СВЕТАВА.