Кантралёры выявiлi парушальнiкаў
Работнiкi Бярозаўскай мiжрайiнспекцыi сумесна са спецыялiстамi Камiтэта дзяржкантролю выявiлi факт забруджвання спiртзаводам "Пескаўскае" Бярозаўскага раёна абваднога канала возера Чорнае i прылеглых зямель. Прадпрыемству прад'яўлена прэтэнзiя на пакрыццё нанесенай шкоды ў памеры 31,4 мiльёна рублёў.
Адначасова была праведзена праверка ААТ "Альшэўскi птушкаплемзавод", падчас якой таксама выяўленыя парушэннi прыродаахоўнага заканадаўства. У дачыненнi да суб'екта гаспадарання распачаты адмiнiстрацыйны працэс. Падчас сумеснай працы дзяржiнспектараў з прадстаўнiкамi дзяржкантролю ўстаноўлены i факт забруджвання глебы i лесу сцёкамi ад комплексу па адкорме буйной рагатай жывёлы ААТ "Айчына" Пружанскага раёна. Нанесеная шкода ад усыхання дрэў ацэнена ў 7,8 мiльёна рублёў. Памер шкоды ад дэградацыi зямель яшчэ высвятляецца шляхам правядзення аналiзу проб вады i глебы.
Сяргей РАСОЛЬКА.
"Дачнiкi" за працайЗ дачнага дамка каля в. Забалоцце Брэсцкага раёна нехта праз акно выкраў прадукты i адзенне. Але зладзеi на гэтым не спынiлiся i залезлi такiм жа чынам яшчэ на адну дачу i там прыхапiлi тэлевiзар "Фiлiпс", электрачайнiк, свяцiльнiк... Рабавалi два мясцовыя жыхары i госць з Брэста.
Залезла ў кiшэню...Пенсiянер з г. Івацэвiчы паскардзiўся ў мiлiцыю на беспрацоўную, якая выкрала ў яго грошы. Высветлiлася, што напачатку яны выпiвалi, а затым жанчына залезла да пенсiянера ў кiшэню штаноў i скрала кашалёк.
Абакраў бацькуУ пенсiянера, якi пражывае ў Пiнску па вул. Кулiкова, нехта выкраў тэлевiзар i бялiзну. Пачалi шукаць i высветлiлася, што старога абрабаваў 25-гадовы сын, якi ўжо пабываў у турме. Злодзея шукаюць.
Сымон Свiстуновiч.