Вымушаная эвакуацыя з-за... цыгарэты

Источник материала:  
29.09.2009 — ЧП

Уноч на аўторак у Мiнску з iнтэрната давялося тэрмiнова эвакуяваць 29 жыльцоў з-за пажару.

Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, агонь успыхнуў каля паловы другой ночы ў пакоi iнтэрната па вулiцы Варвашэнi, 7. Пры тушэннi пажару iнтэрнат мусiлi пакiнуць жыльцы чацвёртага паверха. А вось 45-гадоваму гаспадару пакоя, дзе працавалi пажарныя, нi выратавальнiкi, нi ўрачы ўжо нiчым не змаглi дапамагчы — ён загiнуў. Паводле папярэднiх звестак, прычынай пажару стала неасцярожнасць мужчыны пры курэннi ў ложку.

Ігар ГРЫШЫН.

Калдуны з мiнай

Мiна часоў Вялiкай Айчыннай вайны трапiла непасрэдна ў бульбаўборачны камбайн i вылезла на транспарцёр разам з бульбай. Як расказалi ў цэнтры прапаганды i навучання Гомельскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сiтуацыях, здарэнне адбылося ў вёсцы Холмеч Рэчыцкага раёна. Страшная госця была абясшкоджана сапёрамi.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

Трагiчная рыбалка

На штучным вадаёме ў в. Сваятычы (Ляхавiцкi раён) рабочы СВК "Жарабковiчы" вырашыў палавiць рыбу.

Цяпер пракуратура высвятляе, што ў час той рыбалкi здарылася, бо 55-гадовы мужчына ўтапiўся.

з хірургіі праз акно...

Жыхар в. Уцёс Баранавiцкага раёна знаходзiўся на лячэннi ў хiрургiчным аддзяленнi бальнiцы. Па невядомай прычыне ён вырашыў развiтацца з жыццём i выкiнуўся з трэцяга паверху. Хворы загiнуў.

Сымон Свiстуновiч.

←Кораблекрушение в Конго: 9 человек погибли, около 100 пропали без вести

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика