Упаў з даху
На доме па вул. Паўночнай, што ў Пiнску, iнвалiд 2-ой групы рамантаваў тэлевiзiйную антэну.
45-гадовы мужчына не ўтрымаўся на даху i ўпаў. Цела iнвалiда знайшлi пазней.
Злодзей — сын80-гадовая пенсiянерка з в. Радостава (Драгiчынскi раён) заявiла ў мiлiцыю, што нехта разбiў акно i ўкраў паўмiльёна рублёў.
Калi ж аператыўнiкi пачалi разбiрацца, то падазрэнне ўпала на 39-гадовага сына пенсiянеркi — жыхара в. Ровiны. Злодзея затрымалi.
Вадзiцеля шукаюцьНоччу па вул. Горкага ў Пiнску iмчаўся "Лексус RX 300" i наехаў на пенсiянерку, якая пераходзiла вулiцу па-за пешаходным пераходам.
Жанчына загiнула на месцы, а вадзiцель з месца здарэння з'ехаў.
Мiлiцыя вызначыла, што наезд учынiў беспрацоўны жыхар Пiнска. Вадзiцеля шукаюць.
Сымон Свiстуновiч.
Дзядулю згубiў тэлевiзар...Ахвярай пажару, якi вечарам у мiнулую суботу разгарэўся ў Мiнску ў прыватным доме на вулiцы Вiнаграднай, стаў 95-гадовы пенсiянер.
Здарэнне адбылося палову на дзясятую вечара. Усе акалiчнасцi, што прывялi да ўзгарання, зараз высвятляюцца, аднак, паводле папярэдняй iнфармацыi, прычынай пажару стала няспраўнасць тэлевiзара — ён загарэўся.
Iгар ГРЫШЫН.
Абвалiлася зямляНа перакрыжаваннi вул. Чырвонаармейскай i Заводскай, што ў Пружанах, вялiся будаўнiчыя работы — выкладвалi каналiзацыйны калодзеж.
Нечакана абвалiлася зямля i засыпала рабочага КУВП "Камунальнiк".
Чалавека выратаваць не ўдалося.
Сымон Свiстуновiч.