Даверлiвыя пенсiянеры церпяць ад махляроў

Источник материала:  
14.09.2009 — ЧП

11 верасня 88-гадовая бабруйчанка звярнулася з заявай у мiлiцыю: да яе ў кватэру ўдзень зайшлi дзве невядомыя жанчыны (мяркуецца, што гэта былi цыганкi) пад выглядам сацыяльных работнiкаў. Пасля таго, як яны сышлi, бабуля выявiла знiкненне 11 мiльёнаў рублёў.

У той жа дзень 65-гадовы бабруйчанiн таксама папрасiў дапамогi ў праваахоўных органаў. Пенсiянер лiчыць, што яго падманулi ў Маскве: паводле заявы, незнаёмы чалавек улетку пад выглядам аплаты за лекi ў адным з медыцынскiх цэнтраў расiйскай сталiцы выманiў 1300 долараў i 8 тысяч расiйскiх рублёў.

Алена Казлова.


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

←Землетрясение силой более 4 баллов произошло в Перу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика