Канфiскавана буйная партыя метамфетамiну

Источник материала:  
04.09.2009 — ЧП

Сёлета ў жнiўнi Камiтэтам дзяржаўнай бяспекi былi знiшчаны два каналы распаўсюджвання буйных партый вельмi небяспечнага псiхатропнага рэчыва — метамфетамiну, паведамiлi рэдакцыi ў цэнтры iнфармацыi i грамадскiх сувязяў КДБ.

Супрацоўнiкi падраздзялення па барацьбе з наркабiзнэсам затрымалi на месцы злачынства адразу пяцярых наркагандляроў. Як высветлiлася, распаўсюджваннем наркотыкаў сярод моладзi займалiся адразу дзве асобныя групоўкi. Потым, у вынiку праведзеных вобыскаў па месцы жыхарства збытчыкаў была канфiскавана буйная партыя метамфетамiну. У дачыненнi да затрыманых заведзена крымiнальныя справы. Наркагандляры арыштаваныя i ўтрымлiваюцца пад вартай. Вядзецца следства.

Сяргей ПАЛІНIН.

 

 

←В Гомеле будут судить серийного насильника

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика