Трапілі пад камбайны
Два падобныя няшчасныя выпадкі здарыліся ў апошні дзень лета на Брэстчыне. Каля вёскі Ляплёўка Брэсцкага раёна пад жняярку камбайна, якім кіраваў 50-гадовы механізатар, трапіў 47-гадовы мясцовы жыхар. Няшчаснаму перарэзала ногі, ён дастаўлены ў бальніцу. А побач з вёскай Чамля Пінскага раёна такім жа чынам атрымала траўму нагі пенсіянерка 1930 года нараджэння. Праз некалькі гадзін жанчына памерла ў бальніцы. Праводзіцца праверка надзвычайных здарэнняў.
Яна СВЕТАВА
ВОСЕНЬ, А ЛЮДЗІ ТОПЯЦЦА
Нягледзячы на тое, што вада ўжо халодная, аматары купання лезуць у вадаёмы i... За апошнiя два днi жнiўня на Брэстчыне ўтапiлiся трое.
На возеры Катышы, што ў Кобрынскiм раёне знайшлi тапельца — 23-гадовага хлопца. А каля в. Малыя Косiчы (Брэсцкi раён) у мелiярацыйным канале таксама ўтапiўся малады чалавек. I на рэчцы Случ, побач з в. Вiльча Лунiнецкага раёна, пайшоў на дно 42-гадовы мужчына.
Сымон Свiстуновiч..