Настаўнiк збiў сваю вучанiцу

Источник материала:  
24.08.2009 — ЧП

За выхадныя падчас ДТЗ
загiнула 14 чалавек. Трое з iх — дзецi

Няшчаснае здарэнне са смяротным зыходам адбылося ў Лельчыцкiм раёне ля вёскі Буда-Лельчыцкая. Вечарам жыхар Гомеля наехаў на "Сiтраэне" на 8-гадовага хлопчыка. Школьнiк, якi не быў абазначаны святлоабiвальнымi элементамi, ехаў на веласiпедзе па краю праезнай часткi.

Другi наезд на дзiця здзейснiў 28-гадовы жыхар Баранавiчаў, якi ехаў на "Аўдзi" па тэрыторыi Ляхавiцкага раёна. 4-гадовы хлопчык (з Мiнска) раптоўна выбег на дарогу з-за аўтамабiля, якi стаяў на абочыне. Малы ў гэты ж дзень памёр ад атрыманых траўм у бальнiцы.

Трэцяе дзiця, якое загiнула на выхадных, з Лунiнецкага раёна. Вучанiца 9 класа не справiлася з кiраваннем веласiпеда i ўпала на "Аўдзi" свайго 39-гадовага настаўнiка, якi хацеў яе абагнаць.

Начальнiк службы прафiлактыкi i прапаганды бяспекi дарожнага руху спецыяльнага падраздзялення ДПС "Страла" УДАІ МУС Яўген ЛАПЕЦ, якi расказаў "Звяздзе" аб гэтых здарэннях, паведамiў, што з 25 па 10 верасня Дзяржаўтаiнспекцыя МУС Рэспублiкi Беларусь правядзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага- дзецi". У сувязi з гэтым ДАI рэкамендуе кiроўцам рухацца з уключаным блiжнiм святлом фараў. На працягу 17 дзён на ўсёй тэрыторыi рэспублiкi патруляванне аўтадарог будзе праходзiць ва ўзмоцненым рэжыме.

якi расказаў "Звяздзе" аб гэтых здарэннях, паведамiў, што з 25 па 10 верасня Дзяржаўтаiнспекцыя МУС Рэспублiкi Беларусь правядзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага- дзецi". У сувязi з гэтым ДАI рэкамендуе кiроўцам рухацца з уключаным блiжнiм святлом фараў. На працягу 17 дзён на ўсёй тэрыторыi рэспублiкi патруляванне аўтадарог будзе праходзiць ва ўзмоцненым рэжыме.

Надзея ДРЫЛА.

 

 

←Прокуратура Гомельской области расследует уголовное дело в отношении бывших сотрудников ОБЭП

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика