У беларускай Вікіпедыі тэматычны тыдзень: дадай артыкул пра паўстанне 1863 года
13.01.2013 01:41
—
Новости Hi-Tech
Беларуская Вікіпедыя класічным правапісам ладзіць супольную працу, прысвечаную паўстанню Каліноўскага.
З 8 па 21 студзеня арганізаваны так званы "тэматычны тыдзень" да 150-годдзя паўстання 1863 году.
Гэта выдатная магчымасць пашырыць беларускую Вікіпедыю артыкуламі пра паўстанне Каліноўскага і тую эпоху.
Польскі, англійскі і расейскі раздзелы Вікіпедыі ўтрымліваюць дастаткова звестак па паўстанні, і патрабуецца нават проста перакладніцкая праца дзеля пашырэння беларускай прысутнасці ў энцыклапедыі.
Адміністратары Вікіпедыі заклікаюць таксама карыстацца наяўнымі беларускімі крыніцамі, паколькі звестак па беларускіх асобах няма або замала.
Спіс тэмаў і артыкулаў, якія трэба стварыць ці пашырыць, можна пабачыць тут — be-x-old.wikipedia.org/wiki/Вікіпэдыя: Праект: Тэматычны_тыдзень/Паўстаньне_Каліноўскага. Аднак кожны можа дадаць і артыкул па тэме, які не пазначаны ў спісе.
Працы хопіць на ўсіх. Напрыклад, дасюль у нас няма нават згадкі пра "Паўстанне 1863–1864 гадоў у Вялікім Княстве Літоўскім" ці апісанне 90% бітваў падчас паўстання.
За першыя чатыры дні ужо створана 20 артыкулаў.
Арганізатары запрашаюць усіх далучацца да праекту і дапамагчы беларускай Вікіпедыі пашырыць звесткі па паўстанні Кастуся Каліноўскага.
У гэты самы час на польскім раздзеле Вікіпедыі таксама арганізаваны тэматычны тыдзень, прысвечаны Студзеньскаму паўстанню (так у нашых суседзяў называецца паўстанне Каліноўскага).