Cтудэнты БДУІР адкрылі бясплатныя беларускамоўныя IT-курсы
06.12.2012 13:52
—
Новости Hi-Tech
Два студэнты ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Рома Андрыянаў ды Філіп Дайнэка месяц таму адкрылі ў сваёй ВНУ Цэнтар дапамогі студэнту — курсы па трэндавых тэхналогіях: Objective-C, Web-design, Javascript, Testing, Qt, HTML5, CSS3. Выкладаюць у Цэнтры пераважна самі студэнты, але ёсць там таксама і прасунуты школьнік, што распавядае пра Qt. З шасці выкладчыкаў два (Філіп і Рома) выкладаюць па-беларуску.
"Гэта ўнікальна. Дзе яшчэ ў Сусвеце выкладаюць HTML5 на беларускай мове? — распавядае Філіп. — Для ўсіх гэта, канешне, трошкі шок. "Праграмаванне на беларускай мове... Што?" Але ўсе ўсё добра разумеюць. Часам цяжка выкладаць, бо тэрмінаў усё ж такі ў галаве не хапае. Калі праблемы і ёсць з беларускай мовай — іх трэба пераадолець, бо ў гэтым частка нашага сэнсу".
Заняткі адбываюцца ў бізнес-інкубатары БДУІР, адміністрацыя ўніверсітэта паставілася даволі спакойна да задумкі. На курсы можа прыйсці любы, іх наведваюць нават школьнікі, якія, па словах Філіпа, самыя актыўныя. У планах хлопцаў зрабіць з гэтага Цэнтру адмысловае айцішнае кам’юніці ў Менску.
"Мэта — пабудаваць hacker-space (co-working) у Менску. Такое месца, куды можна прыйсці, папрацаваць, знайсці клёвых чэлаў, паслухаць розныя цікавыя лекцыі і майстар-класы. Нешта накшталт hackerdojo ў Крэмніевай Даліне. Вось мы ведаем, што зможам тут пабудаваць месца, у якім самі хацелі б бавіць час".
Расклад заняткаў і майстар-класаў можна паглядзець на сайце, альбо на стронках у сацыяльных сетках: FB i VK. Колькасць слухачоў залежыць ад тэматыкі курса — ад 9 да 30 чалавек. Усяго цяпер наведваюць заняткі каля 60 чалавек.