Пачаўся перапіс беларускамоўных у сацыяльных сетках

Источник материала:  
20.03.2012 08:52 — Новости Hi-Tech
Згуртаванне "Talaka.by", што займаецца папулярызацыяй мовы ў сеціве, з пачатку 2012 спрабуе пералічыць беларускамоўных, зарэгістраваных на расейскім сайце "Вконтакте", запрашаючы іх у адмысловую суполку "Перапіс".
А пачалося ўсё з простага жадання даведацца, што ж насамрэч адбываецца з мовай у Інтэрнэце.
 — На адной IT -канферэнцыі ад кіраўніка найбуйнешай арганізацыі, якая займаецца апытаннямі ў Інтэрнэце, я даведаўся, што статыстыка пра колькасць беларускамоўных не збіралася, бо заказчыкаў гэта не цікавіць, — распавядае адзін з каардынатараў праекту Яўген Клішэвіч.
 У сваім даследванні "талакоўцы" не прэтэндуюць на аб’ектыўнасць. Гэта хутчэй спосаб нагадаць пра тое, што вывучаць гэтае пытанне неабходна:
 — Я спадзяюся, што ў хуткім часе кім-небудзь будзе ўсё ж праведзена больш-менш паўнавартаснае даследванне, бо бізнэс, асабліва буйны, пачынае ўсё больш звяртаць увагу на беларускую мову. І тут не трэба нават прывязваць нейкія сацыяльныя аспекты. З вычайна, гэта проста камерцыйны разлік, — лічыць Яўген.
 Пашукавік сайту "Вконтакте" выдае, каля чатырох мільёнаў акаунтаў з Беларусі. У суполцы "Перапіс" пакуль меней за 700 удзельнікаў і больш за тысячу запрошаных.
 Адмысловай рэкламы не вядзецца — кожнага, хто далучыўся, просяць запрашаць сяброў. Жыхары сацыяльнай сеткі ў большасці рэагуюць станоўча, але ёсць і выключэнні.
 — Былі выпадкі калі нехта спрабаваў вінаваціць мяне ў тым, што я праводжу перапіс на радасць КДБ, іншыя выказваліся, што нічога добрага ў перапісе няма, і каб не паказваць нікому, што ў суполцы мала людзей, трэба выдаліць яе, — дзеліцца Яўген.
 Пляцоўка "Вконтакте" падалася найбольш простай для рэалізацыі ініцыятывы. У хуткім часе "Талака" плануе пашырыць перапіс і на іншыя сацыяльныя сеткі.
 Ацэнка " Заўтра тваёй краіны "

Складана зрабіць сур’ёзнае даследванне такім метадам. Камусьці спадабаецца ідэя — ён далучыцца, а каму не спадабаецца — не. Таму нельга будзе казаць пра аб’ектыўнасць і сур’ёзнасць выбаркі, — гаворыць кіраўнік зарэгістраванага ў Літве Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў Алег Манаеў.

НІСЭПД вядзе сур’ёзныя даследванні моўнай тэматыкі ў Беларусі з 1994 году. І вось як выглядаюць адказы на пытанне: "Якой мовай, у асноўным, вы карыстаецеся ў паўсядзённым жыцці?"
 Вариант ответа06'9511'9711'9911'0009'0203'0303'0406'0609'1006'11Белорусским4.55.74.14.25.44.77.13.83.21.9Русским37.340.439.037.644.245.947.457.159.257.1И русским, и белорусским7.820.323.125.721.219.917.313.814.915.9Смешанным ("трасянкой")50.032.533.331.325.428.727.822.922.524.8 Паводле даследванняў НІСЭПД Аднак беларускамоўны блогер са стажам, пісьменнік Адам Глобус мяркуе, што статыстыка нічога не кажа пра мову.
 — Я пляваў на статыстку. Яна кажа, што беларускамоўных мала, а, значыць, мову можна знішчаць. Гэта глупства. Мову немагчыма вымераць пад лінеечку, як лічбы. Ды гэта і не патрэбна нікому, — гаворыць Адам Глобус . 
←Google Chrome стал самым популярным браузером в мире

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика