Для гродзенцаў з'явіўся онлайн-сэрвіс па вырашэнню праблем

Источник материала:  
23.01.2012 17:33 — Новости Hi-Tech
Гарадзенскі блогер і стваральнік блога s13.ru Сяргей Чабоцька распачаў новы праект “Среда обитания”

22 студзеня ўступіў у сілу Закон "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", які рэгулюе пытанні, што датычацца зваротаў у дзяржаўныя органы. У прыватнасці, грамадзяне маюць права на зварот у дзяржструктуры шляхам падачы, у тым ліку і электронных зваротаў. Менавіта гэта і стала асноўнай прычынай з’яўлення сайта so.s13.ru, кажа Сяргей.

Аўтар старонкі працягвае:

“Старонка запушчана перш за ўсё для гарадзенцаў, для кожнага з нас. Бо менавіта ў нашых сілах зрабіць жыццё вакол нас лепшым і больш зручным. Пры гэтым не абавязкова ў гэтым цалкам спадзявацца на ўлады. Напрыклад, з дапамогай гэтага сэрвісу можна апісаць праблему свайго двара (хай гэта будзе, да прыкладу, смецце), а затым усім разам сабрацца на невялікі суботнік. ЖЭС, думаю, з задавальненнем дапаможа інвентаром.

Вядома, я разлічваю на актыўнасць гродзенцаў. Мы не павінны заставацца ў баку ад праблем вакол нас. Тым больш што з дапамогай гэтага праекта ўлады змогуць бачыць, якія праблемы больш за ўсё хвалююць гараджан, за што варта ўзяцца ў першую чаргу.

Хачу адразу заўважыць, што дадзены праект - ні ў якім разе не выклік, а спроба наладзіць кантакт і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з дзяржаўнымі арганізацыямі горада і ўладай. Галоўная праблема нашых дзён - гэта адсутнасць зручнай зваротнай сувязі з уладай і дзяржарганізацыямі”.

Праект удзельнічаў у конкурсе ідэй "Ёсць ідэя? Дзейнічай!" і стаў пераможцам аднаго з яго этапаў. Кампанія VELCOM падтрымала распрацоўку гэтага сэрвісу. Блогер просіць звярнуць увагу на тое, што so.s13.ru разлічаны толькі на гарадзенцаў. 
←Количество просмотров видео на YouTube достигло четырех миллиардов в день

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика