Уначы над Беларуссю назіралася палярнае ззянне

Источник материала:  
06.08.2011 12:28 — Новости Hi-Tech

Уначы над Беларуссю назіралася палярнае ззянне

Наша Ніва
Гэтай ноччу беларусы маглі назіраць надзвычай рэдкую з’яву — палярнае ззянне.

Нядаўняя магутная ўспышка, што адбылася на Сонцы, прывяла да ўзнікнення магутнага патоку зараджаных часцінак, якія праз некаторы час даляцелі да Зямлі і сутыкнуліся з верхнімі слаямі атмасферы Зямлі — іонасферай. Пры гэтым атамы нашай атмасферы разбураліся на іоны і аб’ядноўваліся ізноў (гэты працэс называецца рэкамбінацыяй), выпраменьваючы святло розных колераў.

Паўночнае ззянне — досыць частая з’ява для жыхароў паўночных шыротаў, але каб убачыць такое ў Беларусі, трэба сапраўды моцная магнітная бура, якая ідзе ўслед за ўспышкамі на Сонцы.

Здараюцца такія абставіны раз у некалькі год, таму ўбачыць начныя сполахі на паўночным схіле неба — сапраўды рэдкая ўдача.

На жаль, ззянне, якое можна было ўбачыць сёння, было не вельмі яркім, таму ў горадзе з ліхтарамі і смогам былі бачныя толькі асобныя яго элементы. Затое жыхары сельскай мясцовасці і пасажыры аўтамабіляў, што падарожнічалі ўначы, маглі атрымаць асалоду ад каляровай завесы, што павольна гайдалася на поўначы. 

 Так выглядала палярнае ззянне пад Валожынам:
Уначы над Беларуссю назіралася палярнае ззянне

Уначы над Беларуссю назіралася палярнае ззянне

Уначы над Беларуссю назіралася палярнае ззянне

Віктар Малышчыц, астраном, супрацоўнік Абсерваторыі БДУ 
←Сильнейшая за 5 лет магнитная буря началась на Земле

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика