Лукашэнка наведаў EPAM Systems

Источник материала:  
19.11.2010 10:58 — Новости Hi-Tech
У краіне і надалей будуць стварацца спрыяльныя ўмовы для працы IT-кампаній. Пра гэта заявіў кіраўнік Беларусі, наведваючы Парк высокіх тэхналогій.

Ён створаны пяць гадоў таму па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі. Тады спецыяльным дэкрэтам былі створаныя спецыяльныя ўмовы для развіцця высокатэхналагічнай галіны. Цяпер у Парку 88 кампаній-рэзідэнтаў. Прычым на іх працы не адбіўся нават крызіс, які толькі запаволіў тэмп росту IT-галіны. Зрэшты, Парк цяпер — хутчэй паняцце віртуальнае. Хоць па праекце меркавалася, што гэта будзе маштабны архітэктурны комплекс: з жыллём для работнікаў і ўсёй інфраструктурай. Цяпер кампаніі-распрацоўшчыкі размяшчаюцца ў адзіным будынку. Падвёў інвестар, які не выканаў абавязальніцтвы па праектаванні і забудове тэрыторыі. Такую працу кіраўнік Беларусі назваў правальнай, але перад адміністрацыяй Парку і Мінгарвыканкамам паставіў задачу: парк павінен набыць рэальныя абрысы да канца 2013 года.

Сёння ж Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з працай рэзідэнтаў. Сярод іх ёсць буйныя транснацыянальныя кампаніі. Напрыклад, у EPAM Systems працуе амаль шэсць тысяч чалавек. Яе офісы размешчаныя ў ЗША, Швейцарыі, Расіі, Украіне і Казахстане, але стаўку тут робяць на Беларусь, дзе знаходзіцца мазгавы цэнтр кампаніі. Пад крылом Парку размясціліся і невялікія фірмы ўсяго ў некалькі чалавек. Зрэшты, гэтым групам пад сілу распрацаваць і інфармацыйны партал для NHL, і абсталяванне, якое сумяшчае сігналы спадарожнікавай навігацыі, і праграмныя дадаткі для Apple.


Падзяліцца навіной: 
АНТ

←Победителем чемпионата Беларуси по киберспорту стала команда Tarantul

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика