Ці стануць «Яндэкс. Карты» беларускамоўнымі?

Источник материала:  
20.08.2010 18:38 — Новости Hi-Tech

«Яндэкс» на тыдні зукраінізаваў мапу Украіны. Цяпер на ёй можна шукаць мясціны як па-расейску, так і па-ўкраінску. Ці чакаць беларускай мовы на яндэксаўскай карце Беларусі, адной з самых поўных у сеціве?

«Мы цяпер працуем над гэтым, — адказалі НН у «Яндэксе».

— Рэч у тым, што для з’яўлення інфармацыі на беларускай мове трэба купіць адпаведную адрасную інфармацыю ў пастаўшчыкоў, і на гэта патрэбны пэўны час».

А пакуль беларускія інтэрнаўты могуць толькі па-беламу зайздросціць сваім паўднёвым суседзям. У он-лайне (як, зрэшты, і ў оф-лайне) беларускамоўнай карты Беларусі па-сутнасці няма. Адно што можна прыгадаць праекты, якія падтрымліваюцца энтузіястамі: Google MapMaker з мяшанкай моў, і Latlon.org з картай значна паўнейшай, але таксама беларусізаванай не да канца.

Падзяліцца навіной: 
cz

←Звонки по услуге «life:) МИРОВОЙ» подорожают с 20 сентября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика