Torrent.by зачынілі

Источник материала:  
15.07.2010 14:13 — Новости Hi-Tech
Беларусы больш не будуць запампоўваць пірацкі кантэнт?

З развіццём тэхналогіі капіяваць і перадаваць дадзеныя ўсё прасцей. У электронным свеце, перапісваючы інфармацыю, мы папросту не задумваемся аб тым, адкуль яна паходзіць і каму належыць. Такі падыход вельмі часта выклікае праблемы з заканадаўствам.

15 ліпеня быў зачынены беларускі торэнт-трэкер www.torrent.by, які зранку 14 ліпеня яшчэ працаваў. Верагодна, застацца у зоне «бай» парталу перашкодзіў новаўведзены указ № 60 «Аб мерах карыстання нацыянальнага сегменту Інтэрнэт».

У сваю чаргу, у суседзяў у Расіі Следчы камітэт пры МУС цяпер акурат вырашае пытанне прыцягнення да адказнасці найбольш актыўных карыстальнікаў торэнт-трэкераў, якія захавалі на ўласных кампутарах вялікую колькасць фільмаў. Нагодаю сталася распачатая крымінальная справа за «парушэнне аўтарскіх правоў» ў дачыненні мужа і жонкі, якія праз рэсурс interfilm.ru без дазволу правауладальнікаў прадавалі ў Інтэрнэце аматарскія пераклады фільмаў.

У той жа Расіі ў лютым гэтага году кампанія «Ру-Цэнтр» прыпыніла дэлегаванне папулярнага на постсавецкай прасторы парталу torrents.ru, адміністрацыя трэкеру вымушана была змяніцца даменнае імя і перайсці ў зону .org.

Ці магчыма падобнае развіццё падзеяў у Беларусі? Указ № 60 прадугледжвае кантроль Інтэрнэту, але мала каго у Беларусі хвалюе абарона капірайтаў ды правоў аўтараў.

«Сённяшняя сістэма абароны аўтарскіх правоў не дасканалая. Бессэнсоўна змагацца з перадачаю фільмаў у сеціве. Тым больш у Беларусі, дзе любы «пірацкі» фільм можна набыць на кірмашы.

Лепш ствараць новую сістэму аховы аўтарства ды падтрымліваць наяўныя сэрвісы перадачы звестак», — лічыць заўзяты карыстальнік торэнтаў Юрась, які за месяц спампоўвае і перадае ля 300 Гб інфармацыі.

«Натуральна, у Беларусі існуе заканадаўства, якое абараняе аўтарскія правы. Іншая справа, што мала хто звяртаецца па абарону. Працэдура падачы, да таго ж, шмат каштуе — каля 20 базавых (700 тысяч), хоць кошт у дадзенай справе залежыць ад розных крытэраў, — каментуе юрыст.

— Колькасць пазоваў па абароне аўтарскіх правоў складае недзе 1–2 справы за год, яна значна меншая за колькасць пазоваў па абароне годнасці, напрыклад».

Сітуацыя выглядае досыць супярэчлівай. З аднаго боку, у інтэрнэце маніфест хакеру заклікае, што інфармацыя належыць кожнаму ў роўнай ступені. Але не кожны валодае аднолькавымі разумовымі здольнасцямі для стварэння інфармацыі. Чаму хтосьці прыкладае намаганні для з’яўлення звестак, а нехта мусіць атрымліваць іх задарма?

Фактычна, захаванне на кампутары прынамсі адной копіі кантрафактнай прадукцыі ўжо ёсць злачынствам і парушэннем законных аўтарскіх правоў.

Torrent — пратакол абмену файламі ў Інтэрнэце, па якім дадзеныя перадаюцца часткамі. Кожны torrent-кліент, атрымліваючы частку файла, у той жа час перадае яе іншым кліентам. Такая сістэма паніжае нагрузку і залежнасць кожнага карыстальніка ад іншага, бо файлы адначасова пампуюцца праз некалькі карыстальнікаў. Як пратакол распаўсюду файлаў, торэнт набыў вялікую папулярнасць сярод інтэрнэт-юзераў.

Падзяліцца навіной: 
Юльян Місюкевіч

←Украина отключит "серые" iPhone. Легальных в продаже нет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика