У Беларусі змяніліся правілы рэгістрацыі даменаў .BY

Источник материала:  
07.07.2010 11:12 — Новости Hi-Tech

У Беларусі змяніўся парадак рэгістрацыі даменаў у нацыянальнай зоне. BY — адпаведную інструкцыю зацвердзілі ў Аператыўна-аналітычным цэнтры пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь 18 чэрвеня 2010 г., а 5 ліпеня яна была апублікаваная ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь. Папярэдняя версія інструкцыі дзейнічала з 2006 г.

Найважнейшае новаўвядзенне: цяпер заяўкі на рэгістрацыю даменаў у зоне. BY не павінныz ўзгадняцца з ААЦ.

Новыя правілы павінны прыкметна знізіць цікавасць да даменаў у зоне. BY сярод кібэрсквотэраў — цяпер няма магчымасці «зарэзерваваць» дамен без аплаты на месяц: «Дамова ўступае ў сілу і становіцца абавязковай для бакоў з моманту атрымання аплаты рэгістратарам […] Даменнае імя размяшчаецца ў рэестры на імя таго заяўніка, чыя дамова першая ўступіла ў сілу».

Акрамя таго, дадаткам да інструкцыі акрэсліваюцца патрабаванні да Нацыянальнай інфармацыйна-даведачнай сістэмы аб даменных імёнах у нацыянальнай даменнай зоне (сэрвіс WHOIS) — можна меркаваць, што будзе адноўленая праца і самога сэрвісу WHOIS на публічнай аснове.

Дамены трэцяга і наступных узроўняў будуць рэгістравацца адміністратарамі даменаў у рэгістратараў другога ўзроўню: «Для рэгістрацыі даменнага імя трэцяга і наступных узроўняў у дачыненні да трэціх асоб адміністратар адпаведнага дамена рэгіструе дамову з трэцяй асобай у рэгістратара дамена другога ўзроўню».

Пры гэтым рэгістратары даменных імёнаў самі сябе зарэгістраваць не могуць — яны «маюць права рэгістраваць даменныя імёны ў нацыянальнай даменнай зоне на імя сваёй арганізацыі толькі ў іншых рэгістратараў».

Новыя правілы таксама даюць магчымасць выбару тэхнічнага адміністратара дамена. BY на адкрытым конкурсе.


TUT.BY

←На удаление неугодных комментариев рунет-изданиям дают сутки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика