Самая вялікая амерыканская мікрахвалёўка

Источник материала:  
22.06.2010 15:50 — Новости Hi-Tech
Элемент Active Denial System — Pain Ray, ці 100-кілаватныЗВЧ-выпраменьвальнік, выправіўся ў Афганістан. Прылада забяспечвае некамфортнае пачуццё «гарэння жыўцом».

Самая вялікая амерыканская мікрахвалёўка

Як гэта працуе? Увага! Груба спрашчаючы — як звычайныя мікрахвалёвыя печкі. Pain Ray пасылае хвалі, якія «падымаюць» малекулы вады ў верхнія слаі скуры чалавека. Гэта змушае рухацца і суседнія малекулы, і тэмпература абпрамененай паверхні павялічваецца. У выпадку абпраменьвання чалавека праз вельмі кароткі час з’яўляецца невыноснае пачуццё, быццам уся скура гарыць.

Гэта выдатнае «мірнае» вырашэнне праблемы «кіравання» варожым натоўпам, без адкрывання агню і летальнага выніку. Pain Ray функцыянуе яшчэ не цалкам. Цяпер працягваюцца выпрабаванні, накіраваныя на знішчэнне недахопаў.

Памеры Pain Ray патрабуюць для яго транспартавання выкарыстання вялікіх грузавых аўтамабіляў. Запуск прыстасавання займае шмат гадзін, што выключае магчымасць яго самавольнага выкарыстання. У ідэале плануецца пабудаваць некалькі прыладаў, што будуць усталёўвацца на бронетранспарцёрах і папулярных «Хамерах».

Келі Х’юз, прэс-сакратар праграмы Joint Non-Lethal Weapons — аднаго з заснавальнікаў праекту — кажа, што выпраменьвальнік ужо дастаўлены ў Афганістан, але, хутчэй за ўсё, не будзе выкарыстоўвацца.


technologie.gazeta.pl

←«Белтелекому» готовят конкурента

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика