Интернет-агентство «Елаб Медиа» представило новый портал газеты «Туризм и отдых»
16.02.2010 16:21
—
Новости Hi-Tech
Браслаўская бібліятэка арганізуе флэш-моб у дзень роднай мовы
Браслаўская звязда21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, упершыню абвешчаны ЮНЭСКА ў 1999 годзе. Бібліятэкары Браслаўскага раёна заклікаюць усіх чытачоў, жыхароў і гасцей Браслаўшчыны далучыцца да ўдзелу ў раённай бібліятэчнай акцыі “Час чытаць на роднай мове”, якая сімвалічна стартуе менавіта ў Міжнародны дзень роднай мовы.
На працягу акцыі, якая будзе доўжыцца да Дня беларускага пісьменства і друку ў пачатку верасня, у бібліятэках запланаваны шэраг мерапрыемстваў для дзяцей і дарослых па папулярызацыі твораў беларускіх класікаў і сучасных кніг беларускамоўных аўтараў: адкрытыя прагляды літаратуры, электронныя прэзентацыі, сустрэчы з паэтамі, літаратурныя гадзіны, паэтычныя вечарыны, выпуск інфармацыйнай друкаванай прадукцыі да юбілеяў беларускіх пісьменнікаў. У Браслаўскай цэнтральнай бібліятэцы 21 лютага адбудзецца флэш-моб “Сёння размаўляем па -беларуску”.
Наведвальнікам бібліятэкі будзе прапанавана паспрабаваць карыстацца толькі беларускай мовай. Адпаведна, бібліятэкары лічаць сваім абавязкам таксама ў гэты дзень размаўляць толькі па-беларуску. Для нас, работнікаў бібліятэк, зрабіць гэта няцяжка: уся дакументацыя Браслаўскай ЦБС вядзецца на роднай мове, большасць мерапрыемстваў праводзіцца па-беларуску, звесткі і рэкламныя матэрыялы на інфармацыйных стэндах бібліятэк, у большасці, таксама. Далучайцеся да нас! Давайце паспрабуем пачаць кожны з сябе: зранку сказаць сваім блізкім “добрай раніцы”, “калі ласка”, калегам – “прывітанне”, “прабачце”, сябрам – “дзякуй”, “да пабачэння”. Пачнём дзень з гэтых родных слоў, станем бліжэй адзін да аднаго, адчуем сябе сапраўднымі беларусамі!
Ірына Макарэвіч, загадчыца аддзела бібл. маркетынгу Браслаўскай ЦБС