У навагоднюю ноч праблем з мiжгародняй сувяззю не будзе
11.12.2009 11:55
—
Новости Hi-Tech
Праўда, для гэтага тэлефонным абанентам давядзецца праявiць цярплiвасць. РУП "Белтэлекам" папярэджвае, што з 12 па 20 снежня будзе праводзiцца мадэрнiзацыя мiжгародняй станцыi, у тым лiку станцыi лiчбавай сеткi з нумарацыяй у Мiнску 210 хх хх, 211 хх хх i 217 хх хх. Падчас правядзення работ не выключаны праблемы з доступам да некаторых паслуг тэлефоннай сувязi цi часовае пагаршэнне iх якасцi. У прыватнасцi, могуць узнiкнуць цяжкасцi з выхадам абанентаў на мiнскую гарадскую тэлефонную сетку, мiжгароднюю i мiжнародную тэлефонную сетку, а таксама праблемы з камутаваным доступам у iнтэрнэт. Каб знiзiць верагоднасць магчымых нязручнасцяў, усе работы будуць праводзiцца ў начны час.
Як патлумачылi ў прэс-службе РУП "Белтэлекам", падчас мадэрнiзацыi адбудзецца замена абсталявання i абнаўленне праграмнага забеспячэння мiжгародняй станцыi. Абсталяванне новага пакалення дазволiць значна павялiчыць колькасць мiжгароднiх выклiкаў, якiя апрацоўваюцца, асаблiва падчас найбольшай нагрузкi ў святочныя днi. А ў мабiльных аператараў з'явяцца новыя магчымасцi ў плане паслуг мiжнароднага роўмiнгу, улiку тэлефоннага трафiку i iншыя. У той жа час пашырэнне канальнай ёмiстасцi мiжнароднай станцыi дасць магчымасць павялiчыць колькасць каналаў па наяўных напрамках i забяспечыць уключэнне новых.