Новая аптека открылась в магазине «Родны кут» по улице Ульянова в Столине

Источник материала:  

 

Новая аптека открылась в магазине «Родны кут» по улице Ульянова в Столине
Новая аптэка Брэсцкага РУП “Фармацыя” зусім нядаўна адчынілася ў памяшканні магазіна “Родны кут” па вуліцы Ульянава ў Століне.

Бясспрэчна, гэта стварае зручнасць жыхарам бліжэйшых шматпавярховак і прыватных домаўладанняў, і тых, чый шлях на аўтамабілі будзе праходзіць міма гандлёвай кропкі.

Памяшканне аптэкі – светлае, прасторнае, утульнае. Многа вітрын, дзе пакупнікі могуць азнаёміцца з асартыментам лекавых сродкаў.

Асартымент прэпаратаў, прадстаўленых у аптэцы, даволі вялікі. І не толькі лекі размешчаны на паліцах. Ёсць тут медыцынская тэхніка, парфюмерна-касметычная прадукцыя, сродкі асабістай гігіены, вітаміны і біялагічна актыўныя дабаўкі да ежы, фітанапіткі, тавары для дзетак.

У аптэцы можна набыць лекавыя сродкі па льготным рэцэпце, забраць прэпараты бясплатна для дзяцей да трох гадоў.

Не варта пакупнікам забываць зялёную пластыкавую карту, якую выдае ўрач. Па ёй прадугледжаны скідкі 5 працэнтаў на лекі айчыннай вытворчасці і 2 працэнты — замежнай. Няхай і невялікая, але эканомія сямейнага бюджэту.

Новая аптека открылась в магазине «Родны кут» по улице Ульянова в Столине

Сустракаць наведвальнікаў будзе фармацэўт Наталля Строк. У сферы здароўя яна з 1991 года. Наталля Рыгораўна — супрацоўнік вопытны і адказны.

…Размову прыпыняе жанчына сталага ўзросту.

  • Дайце што-небуць, каб збіць тэмпературу. Унук захварэў.

Фармацэўт задае ўдакладняючыя пытанні і дае патрэбную суспензію.

Наталля Строк расказвае, што даволі часта прыходзіцца людзям даваць рэкамендацыі, прапаноўваць тыя ці іншыя прэпараты. Але паход у аптэку не замяняе прыём урача.

Аптэка працуе з 9.30 да 19.00 гадзін штодзённа, выхадны – чацвер. У нядзелю – з 9 да 15 гадзін.

Святлана МАРОЗ

Фота аўтара

←Лечение сказкой. Чем может помочь сказкотерапия?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика