У Нясвіжскай цэнтральнай раённай бальніцы адбылося святочнае мерапрыемства з нагоды дня медыцынскіх работнікаў

Источник материала:  
Поделитесь с друзьями
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

Напярэдадні дня медыцынскіх работнікаў

у Нясвіжскай цэнтральнай раённай

бальніцы адбылося святочнае

мерапрыемства з гэтай нагоды.

У Нясвіжскай цэнтральнай раённай  бальніцы адбылося святочнае мерапрыемства з нагоды дня медыцынскіх работнікаў

Падзячнае пісьмо старшыні Нясвіжскага
райвыканкама яго намеснік Аляксандр
Балцянкоў уручыў медыцынскай сястры
(старшай) прыёмнага аддзялення райбальніцы Дыяне Давыдзенка за добрасумленную працу, прафесіяналізм, важкі ўклад
у арганізацыю работы па захаванні
і паляпшэнні здароўя насельніцтвам шляхам правядзення лячэбна-прафілактычных
і аздараўленчых мерапрыемстваў

Ва ўпрыгожанай зале, напоўненай водарам кветак, сабраліся лепшыя з лепшых — загадчыкі аддзяленняў, урачы, медыцынскія сёстры, фельчары, ветэраны працы.

З віншавальнымі словамі да сваіх падначаленых звярнулася галоўны ўрач установы Людміла Квецень:

— Вы выбралі самую цяжкую, самую патрэбную і самую гуманную прафесію. Тут знаходзяцца людзі, якія ёй верныя, якія заўсёды побач з тымі, каму цяжка.

Людміла Васільеўна шчыра падзякавала прысутным за працу, пажадала, каб кожны наступны дзень станавіўся лепшым за папярэдні, каб заўсёды збываліся мары, побач было плячо сябра і сагравала любоў блізкіх.

У Нясвіжскай цэнтральнай раённай  бальніцы адбылося святочнае мерапрыемства з нагоды дня медыцынскіх работнікаў

Ганаровай граматай Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм
і значны асабісты ўклад
у развіццё сістэмы аховы
здароўя быў узнагароджаны загадчык міжраённага
ўралагічнага аддзялення
Нясвіжскай ЦРБ Ігар Жукаў

У Нясвіжскай цэнтральнай раённай  бальніцы адбылося святочнае мерапрыемства з нагоды дня медыцынскіх работнікаў

Людміла Квецень віншуе медыцынскую
сястру па фізіятэрапіі аддзялення
медыцынскай рэабілітацыі ЦРБ
Наталію Сякержыцкую

У Нясвіжскай цэнтральнай раённай  бальніцы адбылося святочнае мерапрыемства з нагоды дня медыцынскіх работнікаў

Сярод узнагароджаных Граматамі
УЗ “Нясвіжская ЦРБ” — медыцынскі
рэгістратар паліклінікі Алена Гаціла,
сястра-гаспадыня Святлана Бурновіч і ўрач-афтальмолаг Марына Варвашэня

У Нясвіжскай цэнтральнай раённай  бальніцы адбылося святочнае мерапрыемства з нагоды дня медыцынскіх работнікаў

Ветэраны працы В.Э. Рудкоўскі, урач агульнай практыкі, загадчык
Ударненскай амбулаторыі,
і Н.М. Петрыкевіч. Кветкі і падарунак уручае старшыня прафкама Ала Мудрая

Да ўвагі прысутных Л.В. Квецень прапанавала відэасправаздачу аб шэрагу падзей і мерапрыемстваў з удзелам медыкаў, што адбыліся ва ўстанове і прайшлі за яе сценамі на працягу года.

Ад імя раённай улады па-віншаваў медыцынскіх работні-каў з прафесіянальным святам намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў. Ён пажадаў       людзям у белых халатах моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і дастойнага заробку.

У Нясвіжскай цэнтральнай раённай  бальніцы адбылося святочнае мерапрыемства з нагоды дня медыцынскіх работнікаў

Цудоўным голасам
парадаваў публіку выхаванец Нясвіжскай ДШМ
Ілля Драбатун

У Нясвіжскай цэнтральнай раённай  бальніцы адбылося святочнае мерапрыемства з нагоды дня медыцынскіх работнікаў

На сцэне — ансамбль песні “Каларыт” Сноўскага СЦК

Далучылася да віншаванняў і старшыня пярвічнай прафсаюзнай аргані-зацыі райбальніцы Ала Мудрая. Разам з Л.В. Квецень і А.М. Балцянковым яна правяла цырымонію ўзнагароджвання  лепшых медыцынскіх работнікаў раёна, якім былі ўручаны Ганаровыя граматы, аб’яўлены па-дзякі, адрасаваны Падзячныя пісьмы розных ведамстваў, многія атрымалі каштоўныя падарункі, грашовыя прэміі. Музычным падарункам медыкам сталі выступленні народнага ансамбля песні “Акцэнт” і ансамб-ля песні “Каларыт” Сноўскага СЦК, а таксама выхаванца Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў Іллі Драбатуна.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

←Туберкулез, бактерии, герпес. К чему приводит курение кальянов и вейпов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика