Моцны духам чалавек

Источник материала:  

Моцны духам чалавек
Галіна Янаўна Дзіяк - выпускніца Геранёнскай сярэдняй школы. Памятаю яе, як старанную вучаніцу, вельмі адказнага чалавека. Пасля заканчэння Гродзенскага медыцынскага вучылішча па спецыяльнасці фельчар-лабарант практыку праходзіла ў абласной бальніцы, дзе яе прафесійныя якасці ацаніла кіраўніцтва. Пасля размеркавання два гады адпрацавала ў Віцебску, затым вярнулася ў абласную бальніцу, куды яе прынялі з вялікім задавальненнем.

1986 год. На ліквідацыю Чарнобыльскай аварыі былі кінуты вялікія сілы. Салдаты і афіцэры запасу і, вядома, медыкі. У іх ліку была ваеннаабавязаны медык прапаршчык Галіна Дзіяк. А было ёй тады 24 гады.
27 красавіка 1986 г. была створана брыгада медыкаў Гродзенскай абласной бальніцы. А 28 красавіка яны былі ўжо ў небяспечнай зоне ад 10 да 30 км ад рэактара. Ездзілі па вёсках і наглядалі за станам здароўя людзей, якія атрымалі пэўную дозу радыяцыі. Галіна рабіла патрэбныя аналізы па месцы жыхарства. Успамінае, што бывала і такое: прыязджаюць паўторна ў вёску, а яна ўжо адселена, або зусім зруйнавана.
У яе ёсць памятны медаль ліквідатара і пасведчанне пацярпелай у ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Расказала, што спачатку былі льготы пры аплаце за камунальныя паслугі, два тыдні водпуска дабаўлялася да асноўнага. Цяпер атрымлівае надбаўку да пенсіі.
Галіна Янаўна 20 год адпрацавала ў абласной бальніцы, 5 год у пяцізорным санаторыі ў Азёрах. Зараз яна на пенсіі. Але яе яшчэ запрасілі на працу ў ваенны шпіталь г. Гродна.
Прайшло 33 гады з той камандзіроўкі ў 30-кіламетровую зону. На здароўе, вядома, не скардзіцца, хоць і ёсць праблемы. Яна моцны духам чалавек.
Галіна часта прыязджае ў госці да братоў, бо бацькі ўжо пакінулі гэты свет. Станіслаў - выкладчык Геранёнскай дзіцячай школы мастацтваў, Віктар - старшы майстар участка РУП ЖКГ "Геранёны". Яны і дапамаглі мне ў падрыхтоўцы гэтага матэрыялу.

А. СМАЛЯНІЧЭНКА.

←25 апреля — Всемирный день борьбы с малярией

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика