Врач-инфекционист Инесса Сладикова в числе первых привилась от гриппа
На прышчэпку!
Кампанія па імунізацыі насельніцтва ўпэўнена крочыць па раёне. На 18 чысло прышчэпкі ад грыпу атрымалі ўжо 2892 чалавекі, з іх 602 дзіцяці. Пакуль усе працэдуры праводзіліся за сродкі рэспубліканскага бюджэту.
У ліку першых у імунізацыі паўдзельнічалі самі медыкі. Гэта цалкам зразумела: яны больш за іншых маюць зносіны з хворымі.
Урач-інфекцыяніст Інеса Сладзікава (на здымку) прышчэпку ад грыпу робіць штогадова, бо ўпэўнена: яна па-ставіць надзейны заслон інфекцыі. Доктар і развейвае міфы аб тым, што ад прышчэпкі можна за-хварэць. Справа ў тым, што вырабляецца вакцына з прымяненнем не самога віруса, а вонкавай абалонкі штама, што ў прынцыпе не можа выклікаць хваробу. Да таго ж “Грыпол+”, які сёлета выкарыстоўваецца для прышчэпак, мае ў сваім складзе імунамадулятар поліаксідоній, а таму фарміруе спецыфічны эфект і павышае імунітэт наогул.
Да групы рызыкі адносяцца дзеці ад 6 месяцаў, пажылыя людзі ад 65 гадоў, пацыенты, якія маюць хра-нічныя захворванні (толькі не ў перыяд абвастрэння), а таксама тыя, хто па родзе дзейнасці кантактуе з мноствам людзей. Гэтым катэгорыям землякоў, лічыць Iнеса Валер’еўна, трэба ў першую чаргу наведаць працэдурны кабінет.
У перыяд імунізацыі медбрыгады штодзённа выязджаюць на прадпрыемствы. Кіраўніцтва АЗАА раней за іншых праявіла клопат аб здароўі працаўнікоў — на заводзе прышчапілася ўжо 100 чалавек. Спецыялісты сцвярджаюць: калі прышчапіць 40% насельніцтва, сфарміруецца імунная праслойка, якая перарывае цыркуляцыю вірусаў грыпу ад хворага да здаровага. Пакуль не пачалася пара масавых захворванняў, яшчэ не позна стварыць калектыўны імунітэт!
Iна ЗАСКЕВIЧ.
Фота Настассі МАЦЮШЭНКА.