Перамога вопыту над маладосцю. Каманда КСУП “Капаткевічы” перамагла ў спаборніцтвах па стрытболе

Источник материала:  

Перамога вопыту  над маладосцю. Каманда КСУП “Капаткевічы” перамагла ў спаборніцтвах па стрытболе

У мінулую нядзелю на базе фізкультурна-аздараўленчай залы адбыліся спаборніцтвы па стрытболе сярод арганізацый, прадпрыемстаў і ўстаноў раёна. На жаль, актыўнасць спартсменаў апошнім часам пакідае жадаць лепшага. І на гэты раз на пляцоўку выйшлі толькі пяць каманд.

Здагадвацца, хто гэта быў, нават і не варта, бо фактычна назвы арганізацый пастаянна з’яўляюцца ў спартыўных пратаколах сярод удзельнікаў і пераможцаў. Не прапускаюць амаль ніводнага спаборніцтва спартсмены з Муляраўскага сельсавета, заўсёды выстаўляюць свае каманды сельгаспрадпрыемствы “Капаткевічы” і “Палессе-Аграінвест”. Ёсць каго адправіць на спаборніцтвы з райжылкамгаса і РАНС.

І вось па выніках гульняў пераможцамі сталі, бадай, самыя вопытныя ігракі з каманды КСУП “Капаткевічы”.

Арцём ГУСЕЎ.

Фота аўтара.

←Факты, которые нужно знать о туберкулезе каждому

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика