Змагаліся будучыя абаронцы
13.04.2018
—
Новости Здоровья
У мінулую пятніцу на базе гімназіі адбыліся штогадовыя спаборніцтвы па летнім мнагаборстве “Абаронца Айчыны”.
У іх прынялі ўдзел каманды з 24 устаноў адукацыі.
Удзельнікі груп дапрызыўнікаў і прызыўнікоў змагаліся за званне лепшых у падцягванні на перакладзіне, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, кіданні гранаты, бегу на 100 метраў і трохкіламетровым кросе.
Першае месца ў першай групе ўстаноў адукацыі занялі юнакі з каманды СШ № 2. Другімі былі спартсмены з СШ № 1, трэцімі – з Капаткевіцкай СШ.
Сярод устаноў другой групы перамогу атрымала каманда Галубіцкай школы, другое месца дасталося камандзе Чалюшчавіцкай школы, трэцяе – Курыціцкай.
Алена БРУЦКАЯ.
Фота https://rumkpetrikov.schools.by.