Пытайцеся — вам адкажуць

Источник материала:  

У Мінску ў тэставым рэжыме пачала працаваць медыцынская інфалінія.

— Пазваніўшы па нумары 131, людзі могуць заказаць талон, пакуль, праўда, толькі на УЗІ-дыягностыку, у любую медыцынскую ўстанову сталіцы, што падпарадкоўваецца профільнаму камітэту Мінгарвыканкама, — гаворыць Ірына Мудрова, дырэктар цэнтра «Медыцынская ініцыятыва», на базе якога і размяшчаецца названы call-цэнтр. — Аднак пры неабходнасці аператары раскажуць і пра іншыя платныя медыцынскія паслугі або прымуць заяўку на медыцынскае таксі.

Зараз інфалінія працуе толькі ў будні з 8.30 да 17.00, потым час будзе павялічаны яшчэ мінімум на паўтары гадзіны. Цяпер у сярэднім аператарам тэлефануе каля 200 чалавек у дзень.

— Мы плануем пашырыць спіс паслуг, — працягвае спецыяліст. — Людзі змогуць пракансультавацца ў экспертаў па разнастайных пытаннях, напрыклад, як атрымаць бальнічны, і, калі стан хворага дазваляе, «пабываць» на тэлефонным прыёме ў доктара.

Дарэчы, пакуль інфалінія працуе ў тэставым рэжыме, званок на яе бясплатны.

←Ждут молодых врачей в Россонах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика