Халадзільнікі no frost — рассаднікі кішэчнай палачкі?
Хто б мог падумаць, што халадзільнікі могуць уяўляць сапраўдную пагрозу для здароўя і жыцця сваіх гаспадароў? Тым не менш гэта факт: даследчыкі сцвярджаюць, што ў некаторых аддзяленнях халадзільніка можа жыць вялізная колькасць хваробатворных мікраарганізмаў. Найбольшая небяспека хаваецца ў скрынях для гародніны і садавіны.
Аб'ектам даследавання навукоўцаў сталі халадзільнікі з тэхналогіяй замарожвання no frost (без інею), якія не патрабуюць размарожвання, а таму вельмі рэдка мыюцца. У выніку ў скрынях, якія дасталі з 30 хатніх халадзільнікаў, было знойдзена ў сярэднім 7,85 тысячы калонеўтваральных адзінак бактэрый на 1 квадратны сантыметр. У рэдкіх выпадках іх колькасць даходзіла да каласальных памераў — 129 тысяч на 1 квадратны сантыметр. З небяспечных узбуджальнікаў у скрынях былі знойдзены кішэчная палачка, сальманэла і лістэрыя.
Падрыхтавала Надзея НІКАЛАЕВА.