Працяглы стрэс прыводзіць да ўсушкі мозгу...

Источник материала:  

... што нясе з сабой прыдуркаватасць. Да гэтага прыйшлі амерыканскія навукоўцы. Яны сцвярджаюць, што хімічныя злучэнні, якія ўтвараюцца ў арганізме ў момант стрэсу, — таксічныя для тканак мозгу.

Кортыкастэроіды, якія выпрацоўваюцца ў мозгу ў выніку дзеяння пастаяннага стрэсавага раздражняльніка, забіваюць нейроны. Хоць у моманты кароткачасовага нервовага напружання яны і дапамагаюць. Найбольш моцна ад працяглага ўздзеяння кортыкастэроідаў пакутуе гіпакамп, які адказвае за фарміраванне і арганізацыю ўспамінаў, а таксама за арыентацыю ў прасторы. Адсюль і развіццё дэменцыі (прыдуркаватасці).

Даследавалі мазгі кіраўнікоў буйных кампаній: іх гіпакамп у выніку пастаяннага стрэсу паменшыўся да памераў, уласцівых пажылым людзям, якія пакутуюць ад старэчай прыдуркаватасці. Аказалася, піша meddaіly.ru, што такое ж уздзеянне аказвае і посттраўматычны стрэс на ўдзельнікаў баявых дзеянняў.

Падрыхтавала Іна АРЭХАВА.

←Белорусские врачи подберутся к раку на клеточном уровне

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика