Жанчынам нельга хутка есці

Источник материала:  

Спецыялісты з Новай Зеландыі запэўніваюць, што жанчыны могуць набраць лішнюю вагу толькі з-за таго, што няправільна прымаюць ежу. У прыватнасці — занадта хутка ядуць.

Па інфармацыі dіet.passіon.ru, двухгадовы эксперымент з удзелам 1500 прадстаўніц прыгожага полу паказаў, што жанчыны, якія хутка ядуць, маюць больш шанцаў набраць лішнюю вагу, чым тыя, хто старанна перажоўвае ежу. Прычым гэтая заканамернасць справядлівая ў асноўным для жанчын 40-50 гадоў.

Сувязь паміж хуткасцю прыёму ежы і індэксам масы цела была ўстаноўлена навукоўцамі з Універсітэта Атага. Кіраўнік даследавання Кэралайн Харват растлумачыла, што атрыманыя звесткі дапамогуць распрацаваць больш эфектыўныя метады лячэння атлусцення, піша Xіnhua.

Наступны этап эксперыменту — клінічныя выпрабаванні. Калі яны пройдуць паспяхова, то спецыялісты прыступяць да распрацоўкі новага метаду пахудзення.

Падрыхтавала Іна АРЭХАВА.

←Белорусские врачи подберутся к раку на клеточном уровне

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика