Як скласці правільнае меню для падлетка

Источник материала:  
12.07.2011 12:44 — Новости Здоровья

Як скласці правільнае меню для падлетка


Перажыць складаны пераходны перыяд падлеткам дапамогуць не толькі парады псіхолагаў, мудрасць бацькоў, але і правільнае харчаванне. Паводле слоў валеолага 23-й гарадской дзіцячай паліклінікі г. Мінска Алены Гарніцкай, разумна складзенае меню дасягае адразу некалькіх мэтаў.

Мэта 1 — даць энергію. Абмен рэчываў у падлетка адбываецца больш інтэнсіўна, чым у дарослых, і адпаведна, у іх намнога вышэй расход цеплыні і энергіі. Лепшая крыніца энергіі — неачышчаныя вугляводы, клятчатка. Ачышчаныя (мучныя вырабы, салодкае і інш.) хутка выклікаюць прыліў энергіі, а затым яе рэзкі спад. Нерафінаваныя вугляводы — кашы, свежая гародніна і садавіна — вызваляюць энергію паступова.

Мэта 2 — падкінуць "будматэрыял" для гармонаў і ферментаў. Жывёльныя бялкі — мяса, субпрадукты — змяшчаюць увесь набор амінакіслот. У дзень дастаткова дзвюх порцый: на абед — адбіўная з цяляціны, на вячэру — кавалачак адваранай курынай грудкі.

Мэта 3 — падтрымаць імунітэт. Тлустая рыба (тунец, макрэль, ласось, сардзіны) — крыніца тлустых кіслот амега-3, якія дапамагаюць арганізму змагацца з інфекцыйнымі захворваннямі, у тым ліку віруснымі.

Мэта 4 — умацаваць косці. Без малочных прадуктаў (тварагу, сыроў, ёгуртаў і г.д.) не абысціся. Патрэба падлетка ў кальцыі амаль у 2 разы перавышае патрэбу дарослага чалавека. Гэты элемент неабходны для інтэнсіўнага росту шкілету і яго структуры.

Мэта 5 — заспакоіць. У меню павінны прысутнічаць прадукты, якія змяшчаюць магній: морква, арэхі, белая фасоля, соя, проса, карысныя для падтрымання нармальнай дзейнасці нервовай сістэмы.

Мэта 6 — палепшыць памяць. Такое рэчыва як халін часам так і называюць — "вітамін памяці". Халін утрымліваецца ў яечным жаўтку, печані, піўных дражджах, прарошчаным зерні пшаніцы.

Мэта 7 — добра выглядаць. Аўсянка, печаныя яблыкі і іншая садавіна-гародніна, багатая на пекцін, ачысцяць арганізм ад таксінаў, а гуркі (без солі) актывізуюць работу нырак і "прамыюць" арганізм.

Мэта 8 — пераадолець упартасць.
Павышаная ўзбуджанасць і раздражняльнасць у падлеткаў — часта не што іншае як рэакцыя арганізма на парушэнне фосфарна-кальцыевага абмену. Вось чаму ў меню цінэйджараў павінны прысутнічаць прадукты, багатыя на фосфар і кальцый (рыба, малочныя прадукты, зяленіва).

Мэта 9 — перамагчы няўважлівасць. Тут дапамогуць прадукты з вітамінамі В і Е. Запраўляйце салаты з гародніны алеем, давайце свежаадціснуты яблычна-маркоўны сок (3/4 яблычнага і 1/4 маркоўнага). Вітаміны групы В ёсць у зерневым хлебе, зяленіве, сырах і бабовых.

←В Испании провели первую в мире пересадку ног

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика