Што рабіць, каб камары не сапсавалі адпачынак
23.06.2011 14:32
—
Новости Здоровья
Што рабіць, каб камары не сапсавалі адпачынак
Цёплы летні вечар, выхадны. Непадалёк ад дома з тэрасай дыміць мангал, але гаспадары з гасцямі ўжо не радуюцца ідэі правесці пікнік на адкрытым паветры. Прычына празаічная — камары, якіх, відаць, год ад года становіцца ўсё больш.
Для таго, каб размнажацца, камарам дастаткова невялікай колькасці вады. Возера, балота, сажалка, ды і проста бочка з вадой — гэтага ўжо хопіць. Нават звычайная лужына можа быць выдатнай "базай" для камароў. Другая крыніца — гарадскія недагледжаныя падвалы. Калі домакіраўніцтва або таварыства ўласнікаў кватэр не падтрымлівае падвалы ў парадку, камары там могуць размнажацца круглы год і пранікаць у дамы праз вентыляцыйныя люкі.
Кроў смокча толькі самка камара. Бялок, які змяшчаецца ў крыві чалавека або жывёлы, патрэбен ёй для размнажэння. Ад яго залежыць і колькасць патомства: самка, якая не зможа насмактацца дастаткова крыві ў шлюбны перыяд, адкладзе ўсяго адну невялікую кладку яек.
Калі ў паветры скача рой дробных камарыкаў, не бойцеся: гэта самцы, якія чакаюць вяселля, яны не кусаюцца. Вялікіх камароў, якіх многія чамусьці завуць "малярыйнымі", таксама баяцца не варта — гэта даўганожкі, яны вегетарыянцы.
Ідэальная тэмпература для камара — +16 градусаў, адносная вільготнасць — 80—90%. Камары перастаюць атакаваць пры тэмпературы вышэй +28, у сухім паветры гудлівая эскадрылля не трымаецца — страчвае ваду. Не любяць "крывапіўцы" і вышынных палётаў.
Пры выбары ахвяры самка крывасмока арыентуецца на вуглякіслы газ, які выдыхае чалавек (радыус выяўлення да 12 метраў), на цеплавое выпраменьванне, рухі, а таксама на пах малочнай кіслаты, якая ёсць у поце. Таксама самка камара рэагуе на святло, выбіраючы слаба асветленыя памяшканні, з-за чаго ў гарадскіх кватэрах яны вядуць у асноўным начны лад жыцця.
Насуперак распаўсюджанай памылковай думцы, камароў не адпуджвае сам па сабе драўняны дым; адносны поспех працэдуры "выкурвання" тлумачыцца цеплавым выпраменьваннем крыніцы дыму, якое ўносіць перашкоды ў работу іх цеплалакатара. Менавіта таму камары менш актыўныя на фоне магутных крыніц цяпла (вогнішча, печка).
Джала камара, падобнае на іголку шпрыца, абаронена спецыяльным чахлом, які падчас праколвання скуры ссоўваецца назад. Перш чым самка пачынае смактаць кроў, яна ўводзіць пад скуру антыкаагулянт, які не дазваляе згусаць крыві і дае магчымасць удосталь ёй напіцца. Дарэчы, менавіта гэтае рэчыва выклікае сверб, ацёк, пачырваненне на месцы ўкусу, а ў некаторых выпадках і цяжкую алергічную рэакцыю.
Што ж можна супрацьпаставіць камарам?
Чалавецтва выкарыстоўвае ўвесь арсенал цывілізацыі для барацьбы з камарамі: антымаскітныя сеткі, рэпеленты, фуміганты, спіралі, мазі, народныя сродкі.
Рэпеленты ў цэлым дастаткова эфектыўныя, прычым сінтэтычныя валодаюць больш магутным і працяглым дзеяннем. Іх дастаткова нанесці на скуру адзін раз, і абарона ад камароў забяспечана на некалькі гадзін. Рэпеленты, як правіла, выпускаюцца ў выглядзе крэмаў, эмульсій, ласьёнаў-спрэяў і нават алоўкаў. Ёсць сродкі для дарослых, дзяцей і малых (ад трох гадоў). Час ахоўнага дзеяння рэпеленту, нанесенага на скуру, можа зменшыцца, калі вы мыліся або плавалі. Пасля інтэнсіўнай фізічнай нагрузкі ахоўнае пакрыццё змываецца з потам, часткова сціраецца або ўсмоктваецца ў скуру. Высокая тэмпература і вільготнасць паветра, вецер таксама могуць скараціць дзеянне рэпелентаў.
У рэпелентаў, на жаль, ёсць і мінусы: яны супрацьпаказаны цяжарным жанчынам, людзям з захворваннямі скуры, спецыялісты не рэкамендуюць іх выкарыстоўваць дзецям да 5—8 гадоў. Іх нельга наносіць на пашкоджаную скуру (ранкі, драпіны), непажадана пападанне на слізістыя абалонкі рота і носа, у вочы.
Піратэхнічныя фумігатары для выкарыстання на прыродзе (спіралі і сцікі) — для тых, хто збіраецца ў паход, на рыбалку, пікнік. Абгарадзіце імі месца сваёй стаянкі, і вы на нейкі час у бяспецы. Дзейнічаюць спіралі і сцікі накшталт кітайскіх палачак — тлеюць, выдзяляючы згубныя для насякомых пары. Мінусы: дым і залежнасць ад кірунку ветру. У якасці альтэрнатывы спіралям можна парэкамендаваць спецыяльныя выпарнікі супраць камароў з прыемным, у асноўным лімонным, водарам.
У барацьбе з камарамі прымяняюцца і прыстасаванні, якія імітуюць і значна ўзмацняюць гук, што выдаюць камары-самцы для прыцягнення самак. Для аплодненай самкі гэты гук невыносны. Яна адлятае ад яго крыніцы як мага далей.
Народныя сродкі
Абараняцца ад насякомых можна і без хіміі. Камары вельмі адчувальныя да пахаў. Вядома, што яны не пераносяць паху <І>таматнага лісця і, адчуўшы яго, знікаюць. Пастаўце некалькі гаршкоў з таматнымі кустамі ў доме або перад вокнамі — гэта надзейны бар'ер супраць камароў.
Камары не любяць таксама паху гваздзікі, анісу і эўкаліпту. Намачыце алеем гэтых раслін ватку і пакладзіце на падаконнік. Можна таксама намазаць гваздзіковым, анісавым або эўкаліптавым алеем аголеныя часткі цела.
Адпуджваюць камароў і пах валяр'яну, тытунёвы дым і дым ад злёгку прасушанай ігліцы ядлоўцу, хваёвых або яловых шышак, камфары. Сто грамаў камфары, што выпарваюцца над гарэлкай, пазбавяць ад мух і камароў нават вельмі вялікія памяшканні.
Ад свербу пасля ўкусу камара (авадня, мошкі) можна пазбавіцца, прыклаўшы да пашкоджанага месца расцёртую мяту, мацярдушку, мелісу, трыпутнік, святаяннік, дольку лімона, кветку чаромхі альбо ватку, змочаную нашатырным спіртам. Калі сверб і ацёк не праходзяць, накладзіце кампрэс з раствору соды і прыміце таблетку любога антыгістаміннага прэпарата.
Эфектыўныя і наступныя народныя сродкі:
Змяшаць кашку часнаку напалам з мёдам, намазаць гэтай сумессю складзеную ў 2 столкі марлю і прыкласці яе да месца ўкусу, замацаваўшы бінтам. Павязку мяняць 2 разы на суткі да знікнення болевых адчуванняў.
Надзерці палову галоўкі рэпчатай цыбулі, пакласці цыбульную кашку ў марлю, адціснуць сок і змазваць гэтым сокам месца ўкусу.
Перыядычна прыкладваць да месца ўкусу кавалачкі сырой бульбы або лісце пятрушкі.
Заліць 3 ст. лыжкі сухіх суквеццяў піжмы шклянкай гарачай вады, кіпяціць 15 хвілін, затым працадзіць і рабіць прымочкі.
Калі вас укусіла пчала...
Найбольш небяспечныя ўкусы слізістай абалонкі рота, бо ў гэтым выпадку могуць развіцца ацёкі зева і гартані, што выкліча ўдушша.
Зразумела, пчала не можа заляцець у закрыты рот. Малаверагодна і тое, што хто-небудзь пачне знарок адкрываць рот, каб яна туды заляцела. Як правіла, пчала можа трапіць да вас у рот адзіным спосабам: плаваючы на паверхні вады, соку, квасу або іншай вадкасці, якая захоўваецца ў незакрытай пасудзіне, з якой вы вырашыце папіць. Таму выснова: не пакідайце ёмістасці з ахаладжальнымі напоямі адкрытымі, абавязкова накрывайце іх накрыўкай або марляй.
Пчолы рэдка нападаюць на чалавека ўдалечыні ад вулляў, калі ён іх не чапае. Затое калі падысці блізка да пчальніка, у пчол спрацоўвае інстынкт самазахавання, і тады яны, абараняючы сваё жыллё, могуць наляцець на чалавека цэлым роем. Таму не варта на шкоду сабе парушаць спакой пчаліных сем'яў.
Калі ўсё-ткі пчалінага ўкусу не ўдалося пазбегнуць, як мага хутчэй выдаліце джала з ранкі іголкай, папярэдне прадэзынфікаваўшы яе, пратрыце ранку спіртам і прыкладзіце да пашкоджанага месца холад (кавалак лёду з маразільнай камеры або бутэльку з халоднай вадой). Можна выпіць таблетку антыгістаміннага прэпарата. Гэтая мера таксама з'яўляецца прафілактыкай і лячэннем алергічнай рэакцыі.
Увага! Калі след ад укусу не падобны на ўжо знаёмыя вам сляды ад укусаў камароў ці аваднёў або вы заўважылі сур'ёзнае пагаршэнне самаадчування (цяжка дыхаць, кружыцца галава, з'явілася млоснасць і да т.п.), а таксама пры множных укусах з наступнай таксічнай рэакцыяй — абавязкова звярніцеся да доктара!